Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР пракаменціраваў выказванне міністра замежных спраў Японіі
  2013-10-06 16:42:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Падчас неафіцыйнай працоўнай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў членаў Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва міністр замежных спраў Японіі Фумія Кісіда выказаў пачуццё занепакоенасці з нагоды дзеянняў кітайскага боку на моры, у сувязі з чым намеснік кіраўніка МЗС КНР Лі Баадун выступіў са зваротнай рэплікай. Пра гэта заявіў сёння СМІ афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў КНР Цінь Ган.

Як паведаміў Цінь Ган, намеснік кіраўніка МЗС КНР заявіў, што форум АЦЭС прысвечаны абмеркаванню пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, і на працягу многіх гадоў яго ўдзельнікі прытрымліваюцца традыцыі не закранаць праблемы палітычнай бяспекі і далікатныя спрэчкі. І калі нейкая краіна, пераследуючы ўласныя палітычныя інтарэсы, пачынае звяртацца да спекуляцый у дачыненні пытанняў, якія не абмяркоўваюцца падчас форуму, падобныя крокі не могуць атрымаць агульнага станоўчага водгуку, і ім не павінна надавацца ўвага.

Прадстаўнік таксама заявіў, што на працягу доўгага часу ў рэгіёне не існавала якіх-небудзь праблем вольнага суднаходства і бяспекі. Кітайскі ўрад нязменна выступае за падтрыманне бяспекі на моры. Паводле слоў Цінь Гана, спекуляцыі пытаннямі бяспекі ў рамках праводзімага форуму не акажуць станоўчага ўздзеяння на тое, каб суднаходства было свабодным, а сітуацыя на моры – бяспечнай. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040