Адбылася сустрэча старшыні КНР Сі Цзіньпіна і прэзідэнта РФ У.Пуціна
  2013-10-08 14:42:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак на востраве Балі адбылася сустрэча старшыні КНР Сі Цзіньпіна і прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў абмяняліся меркаваннямі па кітайска-расійскіх усебаковых адносінах стратэгічнага партнёрскага ўзаемадзеяння.

Паводле слоў кітайскага лідара, кіраўнікі дзвюх дзяржаў прыкладаюць намаганні, накіраваныя на тое, каб кітайска-расійскія адносіны паспяхова развіваліся ва ўсіх напрамках. У рамках дзелавога і культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва былі дасягнуты станоўчыя вынікі. Шляхам аб'яднаных намаганняў бакі павінны працягнуць рэгулярныя сустрэчы кіраўнікоў урадаў Кітая і Расіі, правесці мерапрыемствы, якія адзначаць завяршэнне "Года кітайскага турызму ў Расіі", аптымізаваць структуру двухбаковага гандлю, актывізаваць супрацоўніцтва ў энергетыцы, пашыраць сферу ўзаемадзеяння ў перадавых тэхналогіях і працягваць падтрымліваць цесныя кантакты на міжнароднай арэне.

У.Пуцін, у сваю чаргу, заявіў, што расійска-кітайскія адносіны развіваюцца добра. "У нас паспяхова развіваюцца эканамічныя сувязі, мы супрацоўнічаем у вельмі "адчувальных" галінах", – адзначыў прэзідэнт РФ, дадаўшы, што КНР і Расія ажыццяўляюць эфектыўнае ўзаемадзеянне падчас вырашэння важных міжнародных і рэгіянальных праблем. Адзначыўшы насычанасць і разнастайнасць мерапрыемстваў, арганізаваных у рамках "Года кітайскай турызму ў Расіі", У.Пуцін звярнуў увагу на тое, што двухбаковыя сувязі маюць вельмі добрыя перспектывы. Кіраўнік дзяржавы выказаў гатоўнасць падтрымліваць з Сі Цзіньпінам сяброўскія кантакты, аказваючы садзейнічанне далейшаму дзелавому супрацоўніцтву ва ўсіх напрамках, рэалізацыі важных энергетычных і інфраструктурных праектаў, умацоўваючы кантакты і двухбаковыя сувязі на міжнароднай арэне.

Кіраўнікі дзвюх дзяржаў аднадушна заявілі пра свой намер працягнуць прыкладаць намаганні для садзейнічання выкананню дасягнутых паміж КНР і РФ дамоўленасцяў і падпісаных пагадненняў. Дзякуючы існуючым механізмам узаемадзеяння адпаведныя ведамствы дзвюх краін будуць развіваць узаемныя кантакты.

Сі Цзіньпін азнаёміў У.Пуціна з эканамічнай сітуацыяй у КНР, перспектывамі рэформ, развіццём Камуністычнай партыі Кітая. Прэзідэнт РФ пажадаў кітайскаму боку поспехаў. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040