Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ільхама Аліева з пераканаўчай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у Азербайджане. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Падтрымка выбаршчыкаў чарговы раз пацвердзіла высокі аўтарытэт, які Вы па праву набылі ў сваёй краіне, забяспечваючы пераемнасць абранага народам курсу. Перакананы, што Ваша дзейнасць на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе будзе садзейнічаць далейшаму росквіту Азербайджана і развіццю ўзаемавыгаднага беларуска-азербайджанскага стратэгічнага партнёрства", – гаворыцца ў віншаванні. - Р -