Лі Кэцян пра пазіцыю кітайскага боку па пытанні Паўднёва-Кітайскага мора
  2013-10-11 14:57:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян на 8-м Усходнеазіяцкім саміце, які прайшоў у сталіцы Брунея, выклаў пазіцыю кітайскага боку па пытанні Паўднёва-Кітайскага мора.

Ён, у прыватнасці, адзначыў, што суднаходства ў Паўднёва-Кітайскім моры – свабоднае, а яго бяспека падтрымліваецца адпаведнымі гарантыямі.

Паводле слоў Лі Кэцяна, Кітай гатовы ўзаемадзейнічаць з іншымі краінамі ў рэгіёне для захавання свабоды і бяспекі суднаходства ў Паўднёва-Кітайскім моры.

Кітай і краіны АСЕАН дасягнулі кансенсусу адносна таго, што спрэчкі неабходна вырашаць шляхам кансультацый i перамоў, дадаў прэм'ер КНР. "Аднабаковая перадача рознагалоссяў у міжнародны арбітраж ідзе насуперак з Дэкларацыяй дзеянняў бакоў у Паўднёва-Кітайскім моры, зацверджанай Кітаем і краінамі АСЕАН", – сказаў Лі Кэцян.

Пры гэтым ён паабяцаў , што Кітай будзе разам з дзяржавамі-членамі АСЕАН працаваць над эфектыўнай рэалізацыяй гэтага дакумента і прасоўваць кансультацыі па Кодэксе паводзін у Паўднёва-Кітайскім моры ў актыўнай форме і ў адпаведнасці з прынцыпам аднагалоснасці. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040