Колькасць загінуўшых у Індыі павялічылася да 109 чалавек
  2013-10-14 17:11:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Да цяперашняга моманту колькасць загінуўшых у выніку даўкі ў храме на тэрыторыі індыйскага штата Мадх'я-Прадэш павялічылася да 109 чалавек. Больш за 100 пацярпелых атрымалі траўмы. Пра гэта паведамілі сёння мясцовыя СМІ.

Паведамляецца, што ўлады штата ўжо аддалі распараджэнне прыступіць да расследавання здарэння. Сваякам загінуўшых паабяцалі, што ў кампетэнтныя органы будзе накіраваны запыт на прадастаўленне кампенсацыі ў памеры 150 тыс. індыйскіх рупій (2,46 тыс. долараў).

У нядзелю ў Індыі адзначалася рэлігійнае індуісцкае свята Дурга-пуджа. Ля храма сабралася каля 500 тыс. паломнікаў. Некаторыя вырашылі трапіць у храм па-за чаргой і сталі распаўсюджваць чуткі, што мост, на якім знаходзіліся паломнікі, "вось-вось абрынецца". Гэта выклікала паніку і даўку. - Р -

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040