Як паведаміла іракская паліцыя, мячэць у горадзе Кіркук на поўначы Ірака падвергнулася выбуху, у выніку чаго 11 чалавек загінулі і 26 – атрымалі раненні.
Ананімная крыніца інфармацыі з мясцовай паліцыі паведаміла карэспандэнту агенцтва "Сіньхуа", што ў аўторак раніцай, калі людзі выходзілі з мячэці пасля малітвы з нагоды свята Курбан-байрам, адбыўся выбух самаробнай узрыўчаткі.
Пакуль ніводная арганізацыя не ўзяла на сябе адказнасць за здарэнне. - Р -