На месцы крушэння грузавога судна ў Пхахане супрацоўнікам паліцыі Рэспублікі Карэя ўдалося выратаваць 8 маракоў. Знойдзена 10 цел загінуўшых, адзін чалавек лічыцца прапаўшым без вестак. Пра гэта паведаміў сёння намеснік генеральнага консула Кітая ў горадзе Пусан Чжаа Давэй.
Дыпламат паведаміў, што ён наведаў бальніцу, куды быў шпіталізаваны першы кітайскі марак, якога ўдалося выратаваць. Стан яго здароўя можна ахарактарызаваць як нармальны. Астатнім пацярпелым маракам таксама аказваецца медыцынская дапамога. - Р -