Барак Абама ў першую чаргу падпіша законапраект аб часовым фінансаванні федэральнага ўрада
  2013-10-17 14:53:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў у сераду ўвечары, што калі Палата прадстаўнікоў Кангрэса зацвердзіць законапраект аб аднаўленні часовага фінансавання ўрада, ён у першую чаргу падпіша гэты законапраект.

На прэс-канферэнцыі, якая адбылася пасля зацвярджэння ў сенаце названага законапраекта, прэзідэнт Б.Абама выказаў парламенцкіх лідарам ад Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партый падзяку за намаганні, накіраваныя на садзейнічанне прыняццю законапраекта, заявіўшы, што неадкладна падпіша яго адразу ж пасля атрымання ад Кангрэса.

Прэзідэнт таксама заклікаў абедзве партыі атрымаць урок з сітуацыі закрыцця ўрада і працаваць на вяртанне сабе даверу народа. Ён спадзяецца, што ўрад і Кангрэс працягнуць узаемадзейнічаць у такіх напрамках, як прыняцце законапраекта аб сельскай гаспадарцы да канца года, завяршэнне рэформ аб міграцыі і ў больш маштабных галінах фінансавага рэфармавання.

Паводле апошняй інфармацыі, сенат і Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ўхвалілі законапраект аб павышэнні столі дзяржаўнага доўгу і аднаўленні фінансавання ўрада. Згодна з законапраектам, органы федэральнай адміністрацыі атрымаюць бюджэтныя сродкі, якія дазволяць аднавіць дзейнасць федэральнага ўрада да 15 студзеня 2014 года. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040