У Пекіне адбыліся перамовы кіраўнікоў урадаў Кітая і Індыі
  2013-10-23 14:42:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёння ў Пекіне прайшлі перамовы прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Кэцяна з прэм'ерам-міністрам Індыі Манмаханам Сінгхам, які прыбыў у Пекін з трохдзённым візітам па запрашэнні Лі Кэцяна.

Візіт М.Сінгха – новы важны кантакт на высокім узроўні паміж Кітаем і Індыяй, а таксама першы з 1954 года абмен візітамі кіраўнікоў урадаў дзвюх краін на працягу года.

Кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін правялі перамовы ў вузкім і шырокім колах, прынялі ўдзел у цырымоніі падпісання пагадненняў аб супрацоўніцтве, а таксама сустрэліся з журналістамі і прадстаўнікамі прадпрымальніцкіх колаў дзвюх краін.

Сёння пазней запланаваны сустрэчы М.Сінгха са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і старшынёй ПК УСНП Чжан Дэцзянам.

Плануецца, што М.Сінгх падчас знаходжання ў Пекіне наведае ў суправаджэнні Лі Кэцяна былы імператарскі палац Гугун і выступіць з прамовай у партыйнай школе ЦК КПК. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040