Старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэўся з прэм'ер-міністрам Індыі Манмаханам Сінгхам
  2013-10-24 09:58:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у Доме народных сходаў сустрэўся з прэм'ер-міністрам Індыі Манмаханам Сінгхам, якія знаходзяцца ў Кітаі з візітам.

Сі Цзіньпін назваў М.Сінгха "добрым сябрам кітайскага народа", які ўнёс вялікі ўклад у развіццё кітайска-індыйскіх адносін. Кіраўнік кітайскай дзяржавы таксама даў высокую ацэнку дзейнасці М.Сінгха як старэйшага палітыка Індыі, з імем якога звязаны эканамічныя рэформы і дасягнуты Індыяй значны прагрэс у розных сферах жыцця.

У сваю чаргу, М.Сінгх пацвердзіў, што адносіны з Кітаем – найгалоўны прыярытэт знешняй палітыкі Індыі.

Раней адбыліся перамовы паміж кіраўнікамі ўрадаў Кітая і Індыі. Па выніках перамоў падпісаны пакет з 9 дакументаў. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040