Адным з самых значных дасягненняў прэм'ер-міністра Індыі ў Пекіне стала падпісанне пагаднення па памежным супрацоўніцтве – МЗС КНР
  2013-10-25 10:43:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін звярнула асаблівую ўвагу на значэнне Кітайска-індыйскага пагаднення па памежным супрацоўніцтве, якое падпісана падчас візіту прэм'ер-міністра Індыі Манмахан Сінгха ў Кітай. Падпісанне дакумента ўмацуе ўзаемадавер і сяброўства, будзе захоўваць мір і стабільнасць у памежных раёнах, заявіла чыноўнік кітайскага МЗС.

Змест новага пагаднення грунтуецца на папярэдніх падобных дакументах ад 1993, 1996 і 2005 гг. Дакумент заканадаўча замацоўвае "станоўчую практыку і вопыт" апошніх дзесяцігоддзяў, адзначыла Хуа Чуньін.

Паводле яе слоў, на працягу апошніх дзесяцігоддзяў захоўваліся спрыяльныя тэндэнцыі ў перамовах па пагранічных пытаннях, і сітуацыя на мяжы ў цэлым была мірнай і спакойнай. Бакам удалося эфектыўна трымаць пад кантролем рознагалоссі і захоўваць тэндэнцыю сумеснага развіцця, падкрэсліла Хуа Чуньін.

Новае пагадненне пацвярджае адмову абедзвюх краін ад выкарыстання сваіх ваенных магчымасцяў адна супраць другой, абавязвае абодва бакі працягваць намаганні па захаванні міру і стабільнасці ў памежных раёнах, прылеглых да лініі фактычнага кантролю, дадала прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства.

Спыніўшыся на іншым двухбаковым дакуменце – Мемарандуме аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве ў пытанні трансгранічных рэк, Хуа Чуньін сказала, што зацікаўленыя структуры Кітая будуць выконваць гэта пагадненне, актывізуючы абмены і супрацоўніцтва з індыйскімі партнёрамі.

У адпаведнасці з Мемарандумам аб узаемаразуменні Кітай і Індыя маюць намер ажыццяўляць супрацоўніцтва па прадастаўленні гідралагічнай інфармацыі ў сезон паводак, сумесна рэагаваць на надзвычайныя сітуацыі і супрацоўнічаць па іншых напрамках, якія маюць агульныя інтарэсы. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040