Афіцыйны прадстаўнік Белага дома: Б.Абама ўпэўнены ў Агенцтве нацыянальнай бяспекі
  2013-10-29 14:28:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Барак Абама ўпэўнены ў кіраўніцтве і супрацоўніках Агенцтва нацыянальнай бяспекі. З падобнай заявай выступіў у панядзелак прадстаўнік Белага дома Джэй Керні.

Д.Кэрні заявіў на прэс-канферэнцыі, што прэзідэнт ЗША давярае дырэктару АНБ генералу Кіту Аляксандэру, у роўнай меры, як і астатнім супрацоўнікам агенцтва, якія прыкладаюць усе намаганні па забеспячэнні бяспекі Вашынгтона і яго саюзнікаў.

Выступіўшы ў апраўданне дзеянняў АНБ, на адрас якога ў апошні час грамадскасць абрынулася з крытыкай, Д.Керні адзначыў, што пасля тэрактаў 11 верасня ў галіне навукі і тэхнікі адбыліся істотныя змены, што ў глабальных маштабах паўплывала на метады перадачы і збору інфармацыі, і ЗША неабходна захоўваць у гэтым напрамку прыярытэтныя пазіцыі.

Афіцыйны прадстаўнік адмовіўся адказаць на пытанне, ці ведаў Б.Абама з самага пачатку пра тое, што АНБ займалася праслухоўваннем асабістых тэлефонных перамоў канцлера ФРГ Ангелы Меркель. Д.Керні абмежаваўся фразай, што, маўляў, падчас праведзеных на мінулым тыдні тэлефонных перамоў з А.Меркель прэзідэнт ЗША падкрэсліў, што Вашынгтон не займаўся і не будзе займацца сачэннем за перамовамі і перапіскай кіраўніка германскага ўрада. Прадстаўнік Белага дома прызнаў, што гэты скандал можа прывесці да ўзмацнення напружанасці ў адносінах паміж ЗША і іх саюзнікамі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040