Трэці пленум Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая 18-га склікання будзе праведзены з 9 па 12 лістапада ў Пекіне. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні Палітбюро ЦК КПК.
На пасяджэнні быў заслуханы даклад аб прапановах з нагоды праекта "Пастановы ЦК КПК аб некаторых важных праблемах, звязаных з усебаковым паглыбленнем рэформ". Праект гэтага дакумента будзе прадстаўлены на разгляд на маючым адбыцца пленуме.
На пасяджэнні было падкрэслена, што ажыццяўленне палітыкі рэформ і адкрытасці – "вялікая рэвалюцыя", якая вядзе кітайскі народ у новую эпоху пад кіраўніцтвам Кампартыі, а мэта ўсебаковага паглыблення рэформ – удасканальваць і развіваць сацыялізм з кітайскай спецыфікай. - Р -