Сі Цзіньпін павіншаваў з 30-годдзем устанаўлення пабрацімскіх сувязяў паміж кітайскай правінцыяй Хэбэй і амерыканскім штатам Аёва
  2013-10-30 10:12:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У штаце Аёва прайшлі мерапрыемствы з нагоды 30-й гадавіны ўстанаўлення пабрацімскіх адносін паміж кітайскай правінцыяй Хэбэй і амерыканскім штатам Аёва. У сувязі з гэтым старшыня КНР Сі Цзіньпін адправіў тэлеграму, у якой павіншаваў правінцыю і штат з гэтай датай, а таксама выказаў шчырую падзяку і перадаў найлепшыя пажаданні прадстаўнікам розных грамадскіх колаў, якія ўжо доўгі час падтрымліваюць кітайска-амерыканскія міжрэгіянальныя кантакты і развіццё двухбаковых адносін.

Міжрэгіянальныя абмены і супрацоўніцтва даюць важны імпульс развіццю кітайска-амерыканскіх сувязяў. Кітай гатовы прыкласці намаганні для паглыблення пабрацімскіх адносін на ўзроўні гарадоў і правінцый (штатаў), каб тым самым бесперапынна паглыбляць і ўмацоўваць двухбаковыя міжрэгіянальныя абмены і супрацоўніцтва, адзначыў кітайскі лідар.

Дэлегацыя правінцыі Хэбэй здзейсніла візіт у гэты амерыканскі штат па запрашэнні губернатара Аёвы. Бакі абмяняліся меркаваннямі па супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай і гуманітарнай галінах. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040