26 вызваленых Ізраілем палестынцаў прыбылі ў размешчаныя на Заходнім беразе ракі Іардан Рамалу і сектар Газа.
Для іх сустрэчы на плошчы паблізу прэзідэнцкай рэзідэнцыі сабралася больш за тысячу палестынцаў. Выступаючы на цырымоніі сустрэчы, прэзідэнт Палестыны Махмуд Абас абверг паведамленні СМІ аб тым, што Палестына нібыта маўкліва прызнае будаўніцтва Ізраілем новых паселішчаў у абмен на вызваленне зняволеных палестынцаў. Ён заявіў, што яго краіна прыкладзе ўсе намаганні для вызвалення з турмаў усіх сваіх грамадзян.