У Германіі паспяхова завяршыўся Тыдзень тыбецкай культуры -2013
  2013-10-30 16:16:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Берліне адбылося ўрачыстае закрыццё Тыдня тыбецкай культуры ў Германіі- 2013 . Кіраўнік кітайскай дэлегацыі , намеснік кіраўніка прэс-канцылярыі Дзяржсавета КНР Цуй Юін заявіла ў інтэрв'ю, што Тыдзень тыбецкай культуры дазволіў даць грамадзянам Германіі магчымасць непасрэдна азнаёміцца са становішчам і шматграннай культурай Тыбецкага АР / Паўднёва -Заходні Кітай / , а таксама пашырыць платформу для паглыблення ўзаемаразумення і развіцця дружбы паміж народамі Кітая і Германіі.

У рамках 1-га Тыдня тыбецкай культуры ў ФРГ дасягнуты рэальныя поспехі і створаны новыя ўмовы для паглыблення адносін стратэгічнага партнёрства Кітая і Германіі і ўмацавання двухбаковага супрацоўніцтва ў шэрагу абласцей , падкрэсліла Цуй Юін .

Германія адыгрывае важную ролю ў справах ЕС , адзначыла Цуй Юін , выказаўшы спадзяванне, што ўмацаванне культурнага абмену паміж Кітаем і Германіяй створыць спрыяльныя магчымасці для разумення ў ЕС у цэлым бягучай сітуацыі развіцця ў Тыбецкім АР і палітыкі ўрада КНР у гэтым раёне.

Тыдзень тыбецкай культуры таксама даў магчымасць у поўнай меры прадэманстраваць гармонію , адкрытасць і прагрэс у Тыбецкім АР , заключыла Цуй Юін . - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040