Мінабароны КНР зрабіла сур'ёзнае папярэджанне Японіі ў сувязі з уварваннем японскага карабля і самалёта ў зону правядзення вучэнняў з удзелам ВМС КНР
  2013-11-01 10:37:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сілавое ўварванне японскага карабля і самалёта ў зону правядзення ваенных вучэнняў з удзелам ВМС КНР разглядаецца як вельмі небяспечнае і правакацыйнае дзеянне. З гэтай нагоды Міністэрства абароны КНР зрабіла сур'ёзнае папярэджанне японскаму боку, заявіў прадстаўнік Мінабароны Кітая Ян Юйцзюнь на прэс-канферэнцыі.

Як паведаміў Ян Юйцзюнь, 23 кастрычніка кітайскі бок праз Міжнародную марскую арганізацыю абвясціў, што з 24 кастрычніка па 1 лістапада ў заходняй частцы Ціхага акіяна ва ўмовах адкрытага мора ВМС НВАК плануюць правесці ваенныя вучэнні і рэальныя стрэльбы і папярэдзіў бліжэйшыя караблі пазбягаць уваходжання ў месцы правядзення вучэнняў. Аднак карабель "107 ", які належыць Марскім сілам самаабароны Японіі , нягледзячы на папярэджанне з кітайскага боку, у 10:41 25-га кастрычніка ажыццявіў сілавое ўварванне ў марскую зону правядзення вучэнняў і затрымаўся ў ёй да 7 гадзін 32 хвіліны наступнага дня. Акрамя таго, японскі самалёт- выведнік неаднаразова ажыццяўляў разведку над марской акваторыяй , дзе праводзіліся ваенныя вучэнні ВМС НВАК.

Па словах Ян Юйцзюня, дзеянні японскага карабля і самалёта не толькі стварылі перашкоды рэгулярным ваенным вучэнням кітайскага боку, але і пагражалі бяспецы кітайскіх караблёў і самалётаў , а таксама маглі б выклікаць непрадбачаныя інцыдэнты.

Кітай звярнуўся з патрабаваннем да японскага боку практычнымі дзеяннямі выправіць памылкі і спыніць акцыю , якая ўплывае на ход рэгулярных вайсковых вучэнняў Кітая. У адваротным выпадку за ўсе наступствы будзе несці адказнасць японскі бок. Кітай захоўвае права на прыняцце далейшых мер , падкрэсліў Ян Юйцзюнь . -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040