Атрад караблёў ВМС Кітая ў складзе эсмінца "Ціндаа", ракетнага фрэгата "Ліньі" і карабля комплекснага забеспячэння "Хунцзэху" вярнуўся ў родны горад Ціндаа /правінцыя Шаньдун , Усходні Кітай / пасля дружалюбных візітаў у ЗША , Аўстралію і Новую Зеландыю. У порце маракоў урачыста вітаў Паўночна-Кітайскі флот.
У далёкі паход атрад ваенных караблёў з экіпажам ў больш за 680 маракоў адправіўся з Ціндаа 20 жніўня. За наступныя 76 дзён атрад пераадолеў 19 тыс. марскіх міль, двойчы перасякаў лінію перамены датаў і экватар .