Прэзідэнт Ірана без аптымізму глядзіць на перспектывы перамоваў па іранскай ядзернай праблеме
  2013-11-05 12:42:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ІРІ Хасан Раўхані заявіў , што Тэгеран без аптымізму глядзіць на перспектывы перамоваў з " шасцёркай " (ЗША, Вялікабрытанія , Францыя , Расія, Кітай і Германія) па іранскай ядзернай праблеме . Пра гэта ў панядзелак паведаміла інфармацыйнае агенцтва Фарс .

Падчас сустрэчы з парламентарыямі Х. Раўхані адзначыў , што ўрад Ірана без аптымізму разглядае перспектывы разрадкі напружанасці ў адносінах з заходнімі краінамі і вынікі перамоваў па ядзернай праблеме . "Аднак гэта не азначае , што мы не маем надзею на вырашэнне пытання", - сказаў ён , адзначыўшы , што змякчэнне ўведзеных санкцый з'яўляецца цяжкім і складаным працэсам. Ён спадзяецца на цярпенне і падтрымку іранскага насельніцтва , Меджліса / парламента / і кіраўніцтва.

15-16 кастрычніка " шасцёрка" і Іран правялі перамовы ў Жэневе , на якіх бакі ўпершыню дасягнулі агульнай заявы , абвясціўшы , што правядуць новы раўнд перамоваў 7-8 лістапада ў Жэневе. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040