
Намеснік міністра адукацыі КНР, прадстаўнік у Выканаўчым савеце ЮНЕСКА Хаа Пін быў абраны старшынёй 37-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА тэрмінам на 2 гады.

Хаа Пін быў афіцыйна зацверджаны на пасаду 5 лістапада падчас адкрыцця 37-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ААН. На гэтай пасадзе Хаа Пін замяніў прадстаўніка Венгрыі Каталін Баджыай, якая з 25 кастрычніка 2011 года старшынствавала на 36-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА.

Гэта прызначэнне зрабіла Хаа Піна першым прадстаўніком Кітая, які абраны ў якасці старшыні галоўнага кіруючага органа ЮНЕСКА.





 
  
   
  
 
  
  
 













