У Нігерыі паваліўся будынак , 7 чалавек загінулі
  2013-11-06 11:30:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У ноч з 4 на 5 лістапада ў эканамічнай сталіцы Нігерыі горадзе Лагос паваліўся пяціпавярховы будынак, які яшчэ будуецца, у выніку чаго загінулі 7 чалавек.

Кар. Сіньхуа паведаміў з месца падзей, што з прычыны інцыдэнту пацярпелі шмат людзей, некаторыя з іх знаходзяцца ў цяжкім стане, таму колькасць загінуўшых, магчыма, павялічыцца. Пад заваламі па- ранейшаму знаходзяцца людзі, іх дакладная колькасць пакуль не вядома.

Ахоўнік будпляцоўкі заявіў, што падчас інцыдэнту там працавалі як мінімум 20 чалавек. Пошукава-выратавальныя працы працягваюцца. Прычыны аварыі высвятляюцца.

З пачатку бягучага года з-за абвальвання будынкаў у Нігерыі загінулі больш за 50 чалавек. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040