Місія АЗХЗ і ААН па знішчэнні хімічнай зброі зрабіла прагрэс дзякуючы "хуткаму і эфектыўнаму садзейнічанню" Дамаска
  2013-11-06 17:03:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кіраўнік аб'яднанай місіі па знішчэнні хімічнай зброі ў Сірыі заявіў, што прагрэс у працы місіі быў зроблены дзякуючы "хуткаму і канструктыўнаму садзейнічанню" Дамаска.

Сігрыд Кааг, спецыяльны каардынатар аб'яднанай місіі Арганізацыі па забароне хімічнай зброі / АЗХЗ / і ААН, зрабіла гэтую заяву падчас сустрэчы з журналістамі пасля яе дакладу Савету Бяспекі ААН пра працу па знішчэнні хімічнай зброі ў ахопленай вайной Сірыі.

"Мы атрымалі багата чаго дзякуючы хуткаму і канструктыўнаму садзейнічанню", - заявіла С. Кааг, адзначаючы прагрэс, які атрымалася дасягнуць місіі непасрэдна на месцы правядзення работ .

Аб'яднаная місія, якая была створана, каб рэалізаваць праграму па знішчэнні хімічнай зброі ў Сірыі найбольш бяспечным спосабам, працягне сваю працу, якую пачалі праводзіць эксперты АЗХЗ і ААН на пачатку гэтага месяца.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040