Алімпійскі чэмпіён па плаванні Сунь Ян арыштаваны за кіраванне без правоў
  2013-11-06 17:04:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

4 лістапада алімпійскі чэмпіён, вядомы плывец Сунь Ян быў затрыманы паліцыяй горада Ханчжоу за кіраванне без правоў. Спартсмен правядзе сем сутак у зняволенні, разам з тым , ён аштрафаваны на 2000 юаняў (320 долараў).

У заднюю частку "Порш" белага колеру - аўтамабіля спартсмена - урэзаўся аўтобус , пры расследаванні ДТЗ супрацоўнікі паліцыі выявілі , што алімпійскі чэмпіён быў без правоў . Такім чынам , Упраўленне дарожнай паліцыі Ханчжоу прыняло рашэнне заключыць Сунь Яна пад адміністрацыйны арышт на 7 сутак, а таксама аштрафаваць яго на 2000 юаняў (320 долараў).

У той жа час , Спартыўны каледж Чжэцзян ( Zhejiang College of Sports ) таксама пакараў спартсмена : з-за мноства парушэнняў пасля Усекітайскіх спартыўных гульняў, з пдтрымкай вышэйшага кампетэнтнага ведамства, Спартыўны каледж Чжэцзян часова забараніў Сунь Яну прымаць удзел у спаборніцтвах , трэніроўках і камерцыйнай дзейнасці.

У той жа дзень Сунь Ян прынёс свае прабачэнні ў мікраблогу, прызнаўшы , што кіраваў аўтамабілем без правоў , ён спадзяецца на магчымасць выпраўлення сваёй памылкі. -о-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040