Філіпіны: у выніку тайфуну "Хаянь" 229 чалавек загінулі, бедства церпяць каля 9,5 млн чалавек
  2013-11-11 17:09:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нацыянальны камітэт Філіпін па скарачэнні наступстваў ад стыхійных бедстваў паведаміў, што ўчора да 19:00 у выніку тайфуну "Хаянь" на тэрыторыі гэтай краіны загінулі, па меншай меры, 229 чалавек, 45 – паранены, 28 чалавек прапалі без вестак. Пры гэтым, па ацэнцы асобных чыноўнікаў краіны, стыхія забрала жыцці звыш 10 тыс. чалавек. Аднак вышэйназваны камітэт гэту лічбу не пацвердзіў.

Паводле апублікаваных апошніх даных, з-за тайфуну "Хаянь" бедствам ахоплена 41 правінцыя, колькасць пацярпелых склала амаль 9,5 млн. чалавек, 74 тыс. сем'яў (342 тыс. чалавек) былі вымушаны эвакуіравацца. - Р -

1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040