Міжнародная супольнасць станоўча ацаніла "дарожную карту" 3-га пленума ЦК КПК 18-га склікання па ўсебаковым паглыбленні рэформ
  2013-11-13 10:18:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Пекіне завяршыўся 3-ці пленум ЦК КПК 18-га склікання, на якім была разгледжана і прынята Пастанова ЦК КПК па некаторых важных пытаннях аб усебаковым паглыбленні рэформ, выпрацавана дакладная "дарожная карта" будучага Кітая. "Кітай у пошуках ключа да рэформ" – так ахарактарызаваў гэты пленум амерыканскі часопіс "Уол-стрыт джорнэл".

На думку японскага інфармацыйнага агенцтва "Дзідзі Цусін", Пастанова ЦК КПК па некаторых важных пытаннях аб усебаковым паглыбленні рэформ – праект паглыблення палітыкі адкрытасці новага кіраўніцтва КНР. Брытанскае інфармацыйнае агенцтва Рэйтэр адзначыла, што КПК распрацавала накіраваны на развіццё праект рэфармавання краіны на наступныя 10 гадоў. Рэйтэр са спасылкай на інфармацыю з пасяджэння пленума адзначыў, што Кітай настроены да 2020 года дасягнуць велізарных вынікаў у галоўных галінах і ключавых звёнах.

На думку брытанскай радыёвяшчальнай карпарацыі "Бі-Бі-Сі", спрыяльныя паказчыкі ўмацавалі ўпэўненасць экспертаў у "пацяпленні" кітайскай эканомікі, змякчылі ціск на прыняцце далейшых мер стымулявання эканомікі, мелі спрыяльнае ўздзеянне на прыняцце доўгатэрміновай палітыкі рэфармавання, а таксама на ажыццяўленне ўстойлівага эканамічнага росту пад уздзеяннем ўнутранага попыту.

Сінгапурская газета "Ляньхэ цзаабаа" адзначае, што нягледзячы на цяжкасці, з якімі ў сапраўдны момант сутыкаецца Кітай, на сённяшні дзень у ідэалогіі, на міжнароднай арэне і асабліва ў эканоміцы Кітай моцны як ніколі раней.

Брытанская газета "Файнэншл таймс" адзначыла, што кіраўніцтву Кітая давядзецца рызыкаваць, інтэнсіўна садзейнічаць правядзенню неабходных рэформ.

Японскае інфармацыйнае агенцтва "Кіёда Цусін" адзначае, што перспектывы кітайскіх рэформ акажуць уплыў на сусветную эканоміку і стратэгію японскіх прадпрыемстваў. Каб ажыццявіць устойлівы эканамічны рост, новае кіраўніцтва Кітая прыняло рашэнне з дапамогай паслаблення абмежаванняў ажывіць эканоміку, ажыццявіць пераход ад мадэлі развіцця пры дапамозе прамысловасці да сферы паслуг.

На думку амерыканскай газеты "Вашынгтон пост", палітыка далейшага паглыблення рэформ зменіць аблічча Кітая і будзе карыснай таксама і для амерыканскіх кампаній.

"Інвестары з усяго свету ў сапраўдны момант аднагалосна ўхваляюць палітычную рашучасць і празрыстасць палітыкі Кітая", – адзначыў амерыканскі часопіс "Форчун", адлюстроўваючы чаканні і канстатацыю ў свеце "новага этапа паглыблення рэформ" у Кітаі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040