Рух транспарту ў правінцыях Хэйлунцзян і Цзілінь паралізаваны ў выніку снегападу, паведамілі мясцовыя ўлады. Так, з-за снежнай буры, якая лютуе там з суботы, закрыты рух па шэрагу хуткасных аўтамагістраляў. Не выключана, што могуць быць затрыманы авіярэйсы.
У суботу ў многіх раёнах Хэйлунцзяна таўшчыня снежнага покрыва дасягнула 10 см, уключаючы правінцыйную сталіцу Харбін, адзначылі ў Хэйлунцзянскім правінцыйным метэаралагічным цэнтры. Паводле прагнозу сіноптыкаў, моцны снегапад у некаторых раёнах не спыніцца да аўторка.