Генеральны дырэктар МАГАТЭ Юкія Амана паведаміў, што МАГАТЭ ўжо атрымала запрашэнне Ірана, яно 8 снежня накіруе сваіх інспектараў на іранскі рэактар на цяжкай вадзе ў Арак.
Юкія Амана на праведзеным пасяджэнні Савета кіраўнікоў МАГАТЭ паведаміў, што 11 лістапада Іран падпісаў з МАГАТЭ ў Тэгеране дарожную карту супрацоўніцтва, у якой абавязаўся на працягу 3-х месяцаў ажыццявіць 6 практычных мер. Гэта пагадненне з'яўляецца важным крокам наперад , але застаецца яшчэ шмат спраў.
Рэактар на цяжкай вадзе ў Араку размешчаны ў пустыннай мясцовасці на паўднёвы захад ад Тэгерана. Яго будаўніцтва пачалося ў 2006 годзе,якое яшчэ працягваецца. Урад Ірана заяўляе, што рэактар будзе выкарыстоўвацца для вытворчасці радыеактыўных ізатопаў, што ўжываюцца ў медыцыне, але Захад падазрае Іран у тым, што гэты рэактар можа выкарыстоўвацца для вытворчасці зброевага плутонію. Таму рэактар у Араку стаў адным з вострых пунктаў абмеркавання на праведзеных на мінулым тыдні ў Жэневе перамовах па іранскай ядзернай праблеме з удзелам Ірана і " шасцёркі" / ЗША, Вялікабрытаніі , Францыі , Расіі , Кітая і Германіі / .