ЗША падтрымліваюць уступленне Малдовы ў ЕС
  2013-12-05 17:31:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сераду ў другой палове дня дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры здзейсніў 4 -гадзінны кароткатэрміновы візіт у Малдову, падчас якога сустрэўся з кіраўніцтвам краіны. Такое паведамленне паступіла з Кішынёва.

Паводле атрыманай інфармацыі , Дж. Кэры заявіў , што ЗША падтрымліваюць уступленне Малдовы ў ЕС , вітаючы пагадненне аб асацыяцыі, парафіраванае на мінулым тыдні паміж малдаўскім і еўрапейскім бакамі ў Вільнюсе. Дзяржсакратар паведаміў , што Злучаныя Штаты будуць працягваць прадастаўляць Малдове розную дапамогу , у тым ліку - фінансавую падтрымку.

Па словах Дж. Кэры , дзякуючы трохбаковай мадэлі супрацоўніцтва з удзелам ЗША , Малдовы і ЕС былі створаны шматлікія магчымасці, якія з'яўляюцца спрыяльнымі для эканамічнага развіцця і дыверсіфікацыі энергетычных рэсурсаў малдаўскага боку .

Дзяржсакратар ЗША наведаў Малдову ўпершыню за апошнія больш чым 20 гадоў. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040