А. Лукашэнка сустрэўся з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Г. Рапотам
  2013-12-06 10:57:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў чацвер сустрэўся з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра .

Бакі абмеркавалі падрыхтоўку да пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета ў Маскве, якое запланавана на канец снежня. Транспарт, энергетыка, саюзная ўласнасць, прыняцце ўзгодненай прамысловай палітыкі - гэта толькі некаторыя тэмы маючых адбыцца перамоваў прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.

Парадак дня пасяджэння Саўміна Саюзнай дзяржавы ўключае каля 30 пытанняў. Трэба будзе разгледзець вынікі бюджэтнай палітыкі на гэты год, а таксама зацвердзіць бюджэт на наступны, вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін за 2013 год. З пачатку года тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй склаў амаль 33 млрд. долараў. За гэты час экспарт беларускіх тавараў у Расію вырас на 4,5 % . 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040