Сі Цзіньпін даў важныя ўказанні ў сувязі з афіцыйным адкрыццём першай чаргі ўсходняга адгалінавання праекта перакідвання вод з поўдня на поўнач Кітая
  2013-12-09 11:12:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Завершаны работы першай чаргі ўсходняга адгалінавання праекта перакідвання вод з поўдня на поўнач Кітая, афіцыйнае ўвядзенне якога ў эксплуатацыю адбылося днямі. Старшыня КНР Сі Цзіньпін аддаў у сувязі з гэтым важныя распараджэнні. Ён падкрэсліў, што ў своечасовай рэалізацыі планаў па перакідванні вод дасягнуты важныя зрухі. Сі Цзіньпін павіншаваў усіх працаўнікоў, якія ўнеслі ўклад у будаўніцтва.

Праект перакідвання вод з поўдня на поўнач Кітая – стратэгічны інфраструктурны праект, які закранае нацыянальную эканоміку і народны дабрабыт, сказаў Сі Цзіньпін. Ён выказаў спадзяванне, што ўсе будуць дзейнічаць з нарастаючай энергіяй, забяспечаць стабільную эксплуатацыю аб'екта, якасць вады, эфектыўна выканаюць усе наступныя будаўнічыя задачы.

Як плануецца, перакідванне вады на гэты раз завершыцца 10 снежня. Праект павінен змякчыць сур'ёзны дэфіцыт водных рэсурсаў на поўначы Кітая. - Р -

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040