УСНП выступае супраць прыняцця Японіяй рэзалюцыі па апазнавальнай зоне СПА ва Усходне-Кітайскім моры
  2013-12-09 15:23:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Усекітайскі сход народных прадстаўнікоў выступае супраць прыняцця палатай прадстаўнікоў Японіі так званай рэзалюцыі, у якой утрымліваецца патрабаванне ад Кітая скасаваць апазнавальную зону СПА ва Усходне-Кітайскім моры.

З такой заявай выступіла Камісія па замежных справах УСНП. У заяве гаворыцца, што стварэнне Кітаем СПА адпавядае міжнароднаму праву і міжнароднай практыцы, і Японія не мае права рабіць безадказныя выказванні.

Крыніца бягучай напружанай сітуацыі ва Усходне-Кітайскім моры – Японі, адзначаецца ў заяве. "Мы рэзка заклікаем японскі бок спыніць усе правакацыйныя выказванні і дзеянні, прыкласці практычныя намаганні для паляпшэння кітайска-японскіх адносін, а таксама для забеспячэння міру і спакою ў марской і паветранай прасторы Усходне-Кітайскага мора", – падкрэсліваецца ў заяве. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040