Курс кітайскага юаня да амерыканскага долара вырас да новага рэкорду - 6,1130
  2013-12-09 17:28:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле інфармацыі Кітайскага цэнтра валютных здзелак , 9 снежня прамежкавы курс кітайскай нацыянальнай валюты да долара ЗША павысіўся на 102 базісных пункта ў параўнанні з папярэднім гандлёвым днём і дасягнуў гістарычнага максімуму ў дачыненні да амерыканскага долара , склаўшы 6,1130 юаня за долар .

Такім чынам , абменны курс кітайскага юаня пабіў новы рэкорд у адносінах да амерыканскага долара з моманту , калі Кітай даў старт рэформам механізму фарміравання курсу кітайскай валюты .

Нагадаем , што ў папярэдні гандлёвы дзень прамежкавы курс юаня да долара ЗША склаў 6,1232 юаня за долар .

На міжбанкаўскім рынку краіны прамежкавы курс юаня да іншых валют сёння склаў: 8,3806 юаня за еўра , 5,9325 юаня за 100 ен , 0,78834 юаня за сянганскі долар , 9,9825 юаня за фунт стэрлінгаў , 5,5679 юаня за аўстралійскі долар , 5,7364 юаня за канадскі долар , 0,52757 малазійскага рынгіта за юань і 5,3712 расійскага рубля за юань. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040