У нядзелю партыя кааліцыі ў складзе Хрысціянска-дэмакратычнага саюза і Хрысціянска-сацыяльнага саюза сумесна з Сацыял-Дэмакратычнай партыяй Германіі сфарміравалі новы федэральны ўрад Германіі, абвясціўшы спісы міністраў.
У складзе новага Кабінета міністраў – канцлер, кіраўнік ведамства федэральнага канцлера і 14 міністраў. Пост канцлера працягвае займаць Ангела Меркель. Астатнія 15 месцаў размеркаваны наступным чынам: у ХДС 6 месцаў, у ХСС – 3, у СДПГ – 6.
Новы склад федэральнага ўрада будзе прыведзены да прысягі 17 снежня. - Р -