Расійскі пісьменнік Д. Гранін ўдастоены кітайскай прэміі за лепшы замежны раман
  2013-12-16 15:57:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

94-гадовы расійскі пісьменнік Данііл Гранін стаў лаўрэатам прэміі Лепшы замежны раман 21- га стагоддзя, якая штогод уручаецца ў Кітаі з 2002 года.

Як перадае газета "Сіньцзінбаа", урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася 12 снежня ў Пекіне. Д. Гранін атрымаў прэмію за свой раман "Мой лейтэнант " аб Вялікай Айчыннай вайне. Разам з ім былі ўзнагароджаны яшчэ чатыры пісьменнікі з Германіі, Францыі , Італіі і Гватэмалы.

Прэмія заснавана найбуйнейшым кітайскім выдавецтвам літаратуры "Жэньмінь вэньсюе чубаньшэ" і Кітайскім таварыствам па вывучэнні замежнай літаратуры. На сённяшні дзень гэтай прэміі , якая з'яўляецца адной з высокіх узнагарод для замежных аўтараў, што выдаюцца ў Кітаі , былі ўдастоены 74 творы з 22 краін свету. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040