Савет Федэрацыі РФ ратыфікаваў міжурадавае пагадненне з КНР аб пашырэнні супрацоўніцтва ў галіне гандлю нафтай
  2013-12-19 10:53:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Савет Федэрацыі Расіі ратыфікаваў у сераду пагадненне паміж урадамі РФ і КНР аб пашырэнні супрацоўніцтва ў галіне гандлю сырой нафтай, падпісанае ў сакавіку 2013 года.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, дакументам вызначаюцца ўмовы пашырэння супрацоўніцтва паміж краінамі па павелічэнні аб'ёмаў паставак нафты ў Кітай. Пастаўкі сырой нафты ажыццяўляюцца пасля заключэння доўгатэрміновага дагавора (або некалькіх дагавораў) паміж упаўнаважанымі арганізацыямі бакоў тэрмінам на 25 гадоў. Дагавор можа быць падоўжаны яшчэ на 5 гадоў па заканчэнні гэтага тэрміну.

У Міністэрстве энергетыкі РФ падкрэсліваюць, што пагадненне дасць магчымасць забяспечыць будаўніцтва новых і павелічэнне прапускных здольнасцяў дзеючых нафтаправодаў. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040