Пакет акцый кампаніі "Мінскі завод колавых цягачоў" прадаюць расійскаму інвестару
  2013-12-19 11:08:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дасягнута дамоўленасць аб продажы пакета акцый ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў " / МЗКЦ / расійскаму інвестару. Пра гэта ў сераду паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада па выніках паседжання прэзідыума Савета міністраў, якое адбылося 17 снежня.

Напярэдадні першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка далажыў аб праведзенай у 2013 годзе рабоце па рэалізацыі пяці інтэграцыйных прамысловых праектаў з Расіяй. Гэта праекты адкрытых акцыянерных таварыстваў "МАЗ" , "Інтэграл" , " Пеленг " , "Гродна Азот", "МЗКЦ". Было адзначана, што дасягнуты дамоўленасці аб продажы пакета акцый ААТ "МЗКЦ" расійскаму інвестару па выніках правядзення дадатковай эмісіі акцый, якія размяшчаюцца па рынкавым кошце. Атрыманыя сродкі прадпрыемства плануе накіраваць на мадэрнізацыю і тэхнічнае перааабсталяванне. Рэалізацыя праекта плануецца ў 2014 годзе. Бакамі вызначаны парадак развіцця перспектыўнага мадэльнага шэрагу двух прадпрыемстваў, сумеснага стварэння новага пакалення гідрамеханічных трансмісій з фінансаваннем гэтага праекта за кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы . - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040