А.Меркель акрэсліла напрамкі еўрапейскай палітыкі новага ўрада Германіі
  2013-12-19 15:05:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Канцлер Германіі Ангела Меркель сёння ўпершыню пасля перавыбрання выступіла ў Бундэстагу з урадавым пасланнем, у якім пазначыла напрамкі палітыкі новага ўрада ў вырашэнні даўгавага крызісу ў еўразоне, у галіне еўрапейскай бяспекі і па іншых пытаннях.

А.Меркель падкрэсліла, што Германія і Еўропа – непарыўныя, інтэграцыя Еўропы па-ранейшаму застаецца самай галоўнай задачай кааліцыйнага ўрада.

Даўгавы крызіс у еўразоне яшчэ не пераадолены, аднак у вырашэнні крызісу дасягнуты першапачатковы прагрэс. ЕС неабходна падпісаць з кожнай дзяржавай-членам супольнасці пагадненне, якое мае абавязковую сілу, каб садзейнічаць правядзенню структурных рэформ у краінах, каб пазбегнуць паўтарэння адных і тых жа памылак, падкрэсліла А.Меркель.

Канцлер заклікала да паглыблення эканамічнай інтэграцыі, а таксама падкрэсліла важнасць стварэння банкаўскага і фінансавага саюза. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040