У.Пуцін: Санкцыі ЗША супраць Ірана не прывядуць да ўрэгулявання праблемы
  2013-12-20 15:36:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Санкцыі ў дачыненні да Ірана аб унясенні новых іранскіх кампаній у "чорны спіс" не прывядуць да ўрэгулявання іранскай праблемы, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас вялікай прэс-канферэнцыі. "Перакананы, што гэта з'яўляецца контрпрадуктыўным рашэннем", – выказаў свой пункт гледжання У.Пуцін.

Кіраўнік РФ выказаў спадзяванне, што санкцыі ЗША не стануць перашкодай для далейшых дзеянняў па вырашэнні іранскага пытання. Іран "мае права развіваць свае высокія тэхналогіі – у тым ліку ў ядзернай галіне – мірнага характару, і міжнародная супольнасць не мае права патрабаваць ад яго нейкіх абмежаванняў дыскрымінацыйнага характару".

У.Пуцін таксама нагадаў, што ён мае запрашэнне ад кіраўніка Ірана, і заявіў, што з задавальненнем прыме гэта запрашэнне. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040