У салоне аўтобуса, які рухаўся з Тэль-Авіва ў горад Бат-Ям, сёння выбухнула бомба . Пра гэта кар. Сіньхуа паведамілі мясцовыя праваахоўныя органы.
Выбуховае прыстасаванне актывізавалася ў той момант , калі паліцэйскі сапёр спрабаваў яго абясшкодзіць . Спецыяліст атрымаў лёгкія раненні. Як паведамляе ізраільскі інфармацыйны партал Ynet , "выбух быў арганізаваны па нацыяналістычных матывах".
Прадстаўнік аўтобуснай кампаніі "Dan" Эйтан Фіксман заявіў, што адзін з пасажыраў выявіў у салоне аўтобуса падазроны заплечнік і паведаміў пра яго вадзіцелю. "Пасажыр адкрыў заплечнік, і вадзіцель убачыў драты. Шафёр спыніў аўтобус , выклікаў паліцыю і папрасіў пасажыраў пакінуць салон аўтобуса", - адзначыў Э. Фіксман .