Э. Сноўдэн не гатовы абмяняць наяўную інфармацыю на прытулак
  2013-12-23 16:59:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Былы супрацоўнік Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША , які надаў галоснасці сакрэты праекта "Прызма", Э. Сноўдэн заявіў, што "не абмяняе інфармацыю на пастаянны прытулак" , пра гэта паведаміў бразільскі тэлеканал «Globo».

На днях Э. Сноўдэн даў пісьмовае інтэрв'ю карэспандэнтам тэлеканала «Globo» , у якім сказаў: "Я ніколі не обменяю інфармацыю на пастаянны прытулак , і не думаю , што ўрад Бразіліі зрабіў бы так".

Ён заявіў аб сваёй гатоўнасці належным чынам і легальным каналам даць дэпутатам бразільскага парламента дапамогу ў расследаванні справы аб падслухоўванні бразільскага ўрада і грамадзян з боку ЗША.

Ён таксама паведаміў, што калі бразільскі бок пагодзіцца даць яму палітычны прытулак , ён з задавальненнем адправіцца ў Бразілію.

Нагадаем , што 17 снежня Э. Сноўдэн у апублікаваным у бразільскай газеце адкрытым лісце заявіў пра сваю гатоўнасць у абмен на палітычны прытулак аказаць Бразіліі садзейнічанне ў расследаванні фактаў сачэння за канфідэнцыйнай інфармацыяй , якое ажыццяўляў Вашынгтон. З гэтай нагоды бразільскі МЗС апублікаваў заяву, у якой паведаміў , што просьба Э. Сноўдэна аб прадастаўленні яму прытулку носіць " неафіцыйны " і "несур'ёзны" характар . - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040