Транспартная сістэма Кітая рыхтуецца да 3,6-мільярднага пасажырапатоку, з якім неабходна будзе суладаць у сувязі з надыходзячым святам Вясны – кітайскім новым годам па месячным календары.
Як паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Дзяржкамітэта па справах развіцця і рэформ КНР Лянь Вэйлян, на працягу 40 дзён дзеяння адмысловага рэжыму транспартыроўкі (з 16 студзеня па 25 лютага) чакаецца , што ў маштабах усёй краіны будуць перавезены 3,62 млрд. пасажыраў, што на 200 млн. пасажыраў больш, чым у аналагічны перыяд мінулага года.
Большасць паездак, амаль 3,2 млрд., будуць ажыццёўлены з дапамогай аўтамабільнага транспарту, у тым ліку, аўтобусамі далёкага накіравання, чартарнымі і турыстычнымі аўтобусамі.
Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі Кітая Ся Сінхуа прагназуе, што паветраным транспартам у гэты перыяд будуць перавезены каля 42 млн. пасажыраў.
Аднак, як паведаміў намеснік гендырэктара Кітайскай чыгуначнай карпарацыі Ху Ядун, транспартныя магчымасці чыгунак не змогуць цалкам задаволіць попыт. Паводле яго ацэнкі, паслугамі чыгунак скарыстаюцца 258 млн. пасажыраў. Паводле даных карпарацыі, у перыяд з 23 снежня 2013 года па 12 студзеня 2014-га ўжо прададзена 154,62 млн. чыгуначных білетаў. - 0 -