Кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам назваў яго візіт вельмі ўдалым
  2014-01-21 20:55:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёння ў Доме народных сходаў у другой палове дня старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэўся з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам. У сваёй прывітальнай прамове кіраўнік Кітая, у прыватнасці, адзначыў: « Вось ужо дваццаць два гады з таго моманту, як былі наладжаны дыпламатычныя адносіны. За гэты час падтрымліваецца тэндэнцыя стабільных, здаровых адносін, якія нязменна знаходзяцца на вельмі высокім узроўні. Мы разам дабіліся значных вынікаў у нашым супрацоўніцтве. Такім чынам, мы з вамі -- вялікія сябры і добрыя партнёры, якія могуць спадзявацца адно на аднаго.

У ліпені мінулага года мы разам з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам абвясцілі аб усебаковым стратэгічным партнёрстве паміж нашымі краінамі, што вывела двухбаковыя адносіны на якасна іншы ўзровень. Мы разам з калегамі з Беларусі гатовы прыкласці намаганні, каб узмацніць палітычную падтрымку і эканамічнае супрацоўніцтва, развіваць самыя цесныя кантакты ў міжнародных і рэгіянальных справах з тым, каб разам абараняць нашы агульныя інтарэсы і садзейнічаць сумеснаму развіццю і росквіту.

Па выніках вашай сустрэчы з нашым прэм'ерам Лі Кэцянам, былі дасягнуты новыя дамоўленасці, у прыватнасці, бакі абвясцілі аб пачатку рэалізаці нашай праграмы аб супрацоўніцтве і ўсебаковым партнёрстве. Я думаю, што ваш візіт надаў вялікі стымул развіццю двухбаковых адносін і ў далейшым. Таму, я думаю, ваш візіт вельмі ўдалы».

У сваю чаргу, прэм'ер- міністр Беларусі падзякаваў кіраўніцтва Кітая за магчымасць такой сустрэчы і за вялікі ўклад у справу развіцця адносін паміж двума народамі. «Нашы краіны канструктыўна і дынамічна супрацоўнічаюць ў ААН, іншых міжнародных арганізацыях. Беларусь і Кітай прытрымліваюцца адзіных прынцыпаў фарміравання справядлівага светапарадку, наша краіна адчувае падтрымку, моцнае сяброўскае плячо Кітая на міжнароднай арэне», -- адзначыў Міхаіл Мясніковіч .

Сёння ўвечары дэлегацыя Беларусі на чале з прэм'ер-міністрам накіравалася ў горад Шэньчжэнь, дзе будуць падпісаны шэраг значных пагадненняў адносна аднаго з буйных сумесных праектаў – беларуска-кітайскага індустрыяльнага парка. Візіт прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча ў Кітай працягваецца да 23 студзеня. -0-

 

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040