Урад Філіпін зноў адмовіўся прыносіць прабачэнне за захоп у заложнікі сянганцаў ў 2010 годзе
  2014-01-31 15:42:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На ўвядзенне санкцый адміністрацыі Сянгана ў дачыненні да Філіпін , аб чым абвешчана 29 студзеня , урад Філіпін адказаў, што адмаўляецца прыносіць прабачэнне за захоп у заложнікі ў 2010 годзе сянганцаў, і сказаў , што дадзены інцыдэнт ужо вычарпаны тры гады таму.

Як заявіў прадстаўнік МЗС Філіпін 30 студзеня на прэс -канферэнцыі , урад шкадуе аб увядзенні адміністрацыяй САР Сянгана санкцый у дачыненні да Філіпін.

Як заявіў 29 студзеня кіраўнік Сянганскай адміністрацыі Лян Чжэньін , ужо скончыўся тэрмін перамоваў паміж Сянганскай адміністрацыяй і ўрадам Філіпін па інцыдэнце з захопам заложнікаў у Маніле , між тым урад Філіпін ўсё яшчэ не зрабіў ніякіх крокаў па задавальненні патрабаванняў пацярпелых і сваякоў загінуўшых падчас трагедыі. У сувязі з гэтым адміністрацыя Сянгана абвясціла аб тым , што з 5 лютага ўладальнікі дыпламатычных і службовых пашпартоў Філіпін пазбаўляюцца права на 14- дзённае бязвізавае знаходжанне на тэрыторыі Сянгана .

23 жніўня 2010 у сталіцы Філіпін былы паліцэйскі захапіў аўтобус з больш чым 20 турыстамі з Сянгана . Падчас аперацыі па вызваленні заложнікаў, праведзенай філіпінскай паліцыяй вечарам таго ж дня , 8 турыстаў былі забітыя , яшчэ 7 атрымалі раненні. Аднак у наступныя тры з лішнім гады Філіпінскі ўрад адмаўляўся прыносіць прабачэнні. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040