У Кітаі пачалося святкаванне Новага года
  2014-01-31 15:43:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па ўсім Кітаі праходзяць святкаванні Новага года па месяцовым календары , людзі спадзяюцца , што святочная весялосць адзначыць пачатак больш паспяховага года.

Свята Вясны сёлета прыпала на ноч з 30 студзеня на 31 студзеня. Асноўная маса кітайцаў сёння была занятая падрыхтоўкай сямейнай вячэры і планавала правесці вечар, атрымліваючы асалоду ад банкетаў, маляўнічых феерверкаў, зносінаў у коле сям'і і праглядам святочных канцэртаў па тэлебачанні.

Ван Юн , малады чалавек з горада Жуйцзінь усходняй правінцыі Цзянсу, які працуе ў Пекіне, вярнуўся дадому напярэдадні Новага года.

"Я не быў дома амаль год. Свята Вясны - самае важнае свята ў Кітаі, калі ўся сям'я збіраецца разам. Я вельмі чакаў на тое, каб паспрабаваць стравы, прыгатаваныя маёй мамай" , - падзяліўся ў гутарцы Ван Юн .

На паўночным усходзе Кітая, у правінцыі Хэйлунцзян, у мястэчку Чжаасін , найбольш пацярпелым падчас моцнай паводкі, якая адбылася мінулай восенню , святкуюць Новы год запускам феерверкаў і вешаюць на дзверы чырвоныя ліхтары.

У чацвёртай народнай бальніцы ў паўднёва-заходнім Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне , Ду Ліцюнь - старэйшая медсястра аддзялення хворых на СНІД , была занятая падрыхтоўкай падарункаў для цяжкіх пацыентаў, якія былі не ў стане правесці новы год дома .

"Гэта наш абавязак - клапаціцца пра хворых. Самае вялікае жаданне, каб яны паправіліся ў новым годзе" , - кажа Ду Ліцюнь .

Шмат маладых людзей у Кітаі знайшлі новы спосаб павіншаваць сваіх сяброў з дапамогай папулярнага прылажэння для смартфонаў Wechat . Яны адпраўлялі электронныя версіі "хунбаа" , традыцыйныя чырвоныя канверты з грашыма , якія дораць адно аднаму падчас гэтага свята . Абаненты, што атрымалі свае "хунбаа" могуць атрымаць грошы з дапамогай прывязкі сваіх банкаўскіх карт да прылажэння . - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040