Старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным
  2014-02-07 15:47:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сі Цзіньпін выказаў асаблівую радасць у сувязі з магчымасцю прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця зімовай Алімпіяды ў Сочы па запрашэнні У.Пуціна.

Сі Цзіньпін выказаў упэўненасць, што дзякуючы дбайнай арганізацыі расійскага боку зімовая Алімпіяда абавязкова будзе выдатнай, стане незабыўным мерапрыемствам, унясе новы ўклад у развіццё алімпійскага руху. Ён пажадаў зімовай Алімпіядзе ў Сочы поспеху, пажадаў кітайскім і расійскім спартсменам служыць прыкладам на арэне спартыўных спаборніцтваў.

У.Пуцін выказаў гарачыя прывітанні і шчырую падзяку ў сувязі з тым, што Сі Цзіньпін спецыяльна прыбыў на цырымонію адкрыцця зімовай Алімпіяды ў Сочы, каб разам з расійскім народам дапамагчы вялікаму пачынанню. Ён пажадаў Сі Цзіньпін і кітайскаму народу шчаслівага Новага года, а кітайскім спартсменам – добрых вынікаў на Алімпіядзе ў Сочы. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040