Старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у чацвер у рэжыме відэаканферэнцыі звязаліся з камандаваннем кітайскага і расійскага баявых караблёў, якія ўдзельнічаюць у падтрыманні бяспекі транспартыроўкі сірыйскай хімічнай зброі.
Знаходзячыся ў Міжземным моры для канваіравання суднаў, капітан кітайскага карабля Лі Пэнчэн і капітан расійскага карабля Алег Пяшкур зрабілі справаздачу перад кіраўнікамі дзвюх дзяржаў аб праведзенай рабоце па канваіраванні, адзначыўшы, што караблі дзвюх краін разгарнулі цеснае супрацоўніцтва і двойчы паспяхова забяспечвалі канваіраванне суднаў, а зараз іх служба праходзіць у штатным рэжыме, і яны гатовы да выканання наступнай задачы.
Заслухаўшы даклады капітанаў, Сі Цзіньпін і У.Пуцін выступілі з прамовамі перад іх экіпажамі.
Кіраўнік кітайскай дзяржавы ад імя ўрада і народа Кітая выказаў маракам і іх сем'ям шчырае прывітанне і цёплыя пажаданні з нагоды Свята вясны і адкрыцця Зімовых алімпійскіх гульняў у Сочы.
У.Пуцін таксама прывітаў вайскоўцаў двух караблёў, падкрэсліўшы, што Расія і Кітай многае зрабілі, каб перавесці канфлікт у Сірыі ў мірнае рэчышча. На плячах маракоў Расіі і Кітая ляжыць вялікая і важная задача падтрымання бяспекі ліквідацыі хімічнай зброі.
У аперацыях па канваіраванні суднаў, якія перавозяць хімічную зброю, прынялі ўдзел караблі Кітая, Расіі, Даніі і Нарвегіі. - Р -