У панядзелак увечары на зімовай Алімпіядзе ў Сочы прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін наведаў "Кітайскі дом". На перамовах са старшынёй Кітайскага алімпійскага камітэта Лю Пэнам расійскі прэзідэнт павіншаваў Кітай з першым медалём.
"Увесь свет ведае, што ў Кітаі актыўна развіваецца спорт. Упэўнены, што кітайскія спартсмены будуць дамагацца самых высокіх вынікаў", – сказаў У.Пуцін, пажадаўшы кітайскай дэлегацыі поспехаў на Алімпійскіх гульнях.
"Кітайскі дом" – комплекснае памяшканне на зімовай Алімпіядзе ў Сочы, дзе кітайская зборная мае магчымасць скарыстацца паслугамі, прыняць удзел у сацыяльным узаемадзеянні, у прэс-канферэнцыях, у мерапрыемствах па распаўсюджанні кітайскай культуры. - Р -