А.Лукашэнка перасцерагае прадпрымальнікаў ад шантажу ўлады
  2014-02-19 08:31:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перасцерагае прадпрымальнікаў ад шантажу улады. Пра гэта ён заявіў у аўторак на нарадзе па праекце ўказа "Аб некаторых пытаннях рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі", перадаюць мясцовыя СМІ.

Урад Беларусі прапануе абавязаць усіх індывідуальных прадпрымальнікаў з 1 ліпеня дакументальна пацвярджаць набыццё прадукцыі, якая рэалізуецца. Зараз гэтага не патрабуецца, трэба толькі заплаціць адзіны падатак. Паводле слоў А.Лукашэнкі, у сувязі з магчымымі зменамі работы індывідуальных прадпрымальнікаў у апошні час з'явіліся спробы шантажу ўлады праз СМІ. Прэзідэнт Беларусі яшчэ раз папярэдзіў прадпрымальнікаў аб недапушчальнасці падобных дзеянняў.

На нарадзе А.Лукашэнка таксама падкрэсліў, што канчатковае рашэнне будзе прынята зыходзячы з выгады для беларускіх спажыўцоў і дзяржавы, і, безумоўна, ні ў якім разе не парушаючы інтарэсы прадпрымальнікаў. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040