А. Лукашэнка: дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе павінен быць падрыхтаваны ў тэрмін
  2014-02-21 10:53:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе павінен быць падрыхтаваны ў тэрмін. Пра гэта ў сераду заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з членамі Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі і старшынёй Калегіі ЕЭК.

У снежні прэзідэнты Беларусі , Расіі і Казахстана адобрылі інстытуцыйную, або галоўную частку дакумента , і дамовіліся , што цалкам дагавор да падпісання павінен быць гатовы да першага мая. У поўнамаштабным фармаце Еўразійскі эканамічны саюз пачне працу ўжо са студзеня 2015 года.

А. Лукашэнка адзначыў важнасць еўразійскай інтэграцыі і зацікаўленасць Беларусі ў падрыхтоўцы якаснага праекта Дагавора. У першую чаргу стаіць задача забяспечыць унутры будучага Саюза рэжым свабоднага гандлю без выключэнняў і абмежаванняў. Еўразійскай камісіі даручана правесці іх інвентарызацыю і прапанаваць меры і тэрміны па іх адмене. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040