З Сочы ў Мінск алімпійцаў даставяць на самалёце прэзідэнта Беларусі
  2014-02-21 10:57:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З Сочы ў Мінск алімпійцаў даставяць на самалёце прэзідэнта Беларусі. Такое даручэнне даў кіраўнік дзяржавы, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.

Зімовыя Гульні яшчэ працягваюцца, але краіна ўжо рыхтуецца да вяртання сваіх герояў – пераможцаў і прызёраў сочынскай Алімпіяды. Ушанаванне алімпійцаў на ўзроўні прэзідэнта пройдзе ў Палацы Незалежнасці, тут таксама адбудзецца ўручэнне ім дзяржаўных узнагарод. А.Лукашэнка таксама даў даручэнне падрыхтаваць беларускую сталіцу да сустрэчы алімпійцаў.

Для суверэннай Беларусі гэта Алімпіяда стала самай паспяховай. У скарбонцы беларускай зборнай 6 медалёў – 5 залатых і адна бронзавая. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040